3 траўня 2024, Пятніца, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі канфіскавалі ў менскай краме 470 бутэлек алкаголю

13
Падаткавікі канфіскавалі ў менскай краме 470 бутэлек алкаголю

Падатковыя інспектары выявілі ў адной з менскіх крам алкаголь, які прадаваўся незаконна.

Пра гэта паведамілі ў інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў у Менску, піша БелТА.

Падчас пазапланавай праверкі прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства падаткавікі сумесна з супрацоўнікамі АБЭЗ усталявалі факт ценявога абарачэння алкаголю ў краме па вуліцы Каменнагорскай. Спіртныя напоі прадаваліся без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё і дазвол на рэалізацыю. Арыштавана і канфіскавана 470 бутэлек алкагольнай прадукцыі на 49,1 млн рублёў. У інспекцыі МПЗ нагадалі, што за такога кшталту адміністрацыйнае парушэнне прадугледжаны штраф ад 450 да 500 базавых велічынь з канфіскацыяй прадметаў правапарушэння.

Акрамя таго, падчас праверкі ўстаноўлены шэраг іншых парушэнняў нарматыўных актаў. Паводле выяўленых фактаў распачаты адміністрацыйны працэс.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках