3 траўня 2024, Пятніца, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсант»: У справе аб забойстве Нямцова з'явіліся новыя сведкі

28
«Коммерсант»: У справе аб забойстве Нямцова з'явіліся новыя сведкі

Сярод сведак забойства Барыса Нямцова ёсць прадстаўнікі сілавых структур.

Пра гэта піша расейскае выданне «Коммерсант».

«Ва ўдзельнікаў расследавання ёсць і іншыя відавочцы, у тым ліку і супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія нібыта па збегу абставін апынуліся ў раёне месца забойства», - адзначае газета. Атрыманыя ад іх апісанні кілераў выявіліся больш выразнымі, чым змагла даць з'ехаўшая ва Украіну Ганна Дурыцкая.

Выданне адзначае, што найбліжэйшым часам следства плануе правесці апазнанне сведкамі злачынства Анзора Губашава і Заура Дадаева, якія былі затрыманыя ў ноч на суботу, 7 сакавіка, і дастаўленыя ў Маскву.

Удзельнікі расследавання вывучылі запісы камер назірання на Вялікім Маскварэцкім мосце і па ходу руху аўтамабіля, які забраў забойцу. «Затым звесткі аўтамабіля загналі ў сістэму «Паток», што дазволіла адсачыць яго перамяшчэнне ўжо цягам некалькіх сутак», - паведамляе выданне. З тых жа запісаў змаглі атрымаць выявы непасрэднага выканаўцы забойства і ягонага саўдзельніка, які сядзеў за стырном, пэўны вынік прынесла праверка злучэнняў мабільных тэлефонаў у ноч забойства.

«Адпрацоўваючы атрыманы тэхнікамі матэрыял, супрацоўнікі праваахоўных органаў спачатку знайшлі аўтамабіль кілераў, а затым і людзей, якія карысталіся ім апошнім часам. Імі і выявіліся Губашаў і Дадаеў», - гаворыцца ў матэрыяле выдання, удакладняючага, што падазраваныя ўжо прызналіся ў датычнасці да злачынства.

Дадаеў з'яўляецца выхадцам з Грознага, а прапісаны ў Маскве. У праваахоўных органах Чачні агенцтву паведамілі, што ні ён, ні Губашаў не знаходзяцца ў вышуку і не праходзяць па базе звестак рэспубліканскага МУС як здзейсніўшыя якія-небудзь правапарушэнні, піша РІА «Новости».

Палітык, сустаршыня «РПР-Парнас» і дэпутат Яраслаўскай абласной думы Барыс Нямцоў быў застрэлены ў ноч на 28 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце ў цэнтры Масквы. У апазіцыянера трапілі чатыры кулі, ён памёр на месцы.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках