3 траўня 2024, Пятніца, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы масава скупляюць паляўнічыя туры ў Беларусь

29
Расейцы масава скупляюць паляўнічыя туры ў Беларусь

У Менскай вобласці каля 90% паляўнічых тураў для замежнікаў заказваюць расейцы.

Паляўнічы турызм таксама папулярны ў грамадзян Нарвегіі, Італіі, Гішпаніі, Францыі і Швайцарыі. У 2014 годзе за кошт палявання з удзелам замежнікаў атрымана Br1,1 млрд, з 2009 года даходы ад замежнага паляўнічага турызму ў Менскай вобласці выраслі ў 9,2 разы. Найбольшая колькасць турыстаў летась змаглі прыцягнуць лесагаспадарчыя ўстановы Бярэзінскага, Вілейскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Лагойскага, Маладзечанскага раёнаў, паведамляе БелТА.

Набірае папулярнасць развіваны на базе лесагаспадарчых устаноў экалагічны турызм. Экалагічныя сцежкі ўжо абсталяваныя ў васьмі лясгасах - Вілейскім, Валожынскім, Клецкім, Капыльскім, Лагойскім, Маладзечанскім, Крупскім і Старобінскім. Маршруты вядуць да помнікаў прыроды, векавых дрэў, геалагічных устаноў і іншых аб'ектаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках