3 траўня 2024, Пятніца, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Lockheed Martin паказала вынікі стрэлу лазернай гарматы (Відэа)

36

Кампанія Lockheed Martin прадэманстравала вынікі дзеяння лазернай гарматы, якая з адлегласці больш як два кіламетры змагла прапаліць капот аўтамабіля.

Рухавік аўтамабіля пры гэтым быў уключаны, а сам ён знаходзіўся на абарачальнай платформе. Пра гэта паведамляе брытанскае выданне The Independent, піша Lenta.ru.

Магутнасць выпрабаванай Lockheed Martin лазернай устаноўкі складае 30 кілават. З яе дапамогай за некалькі секунд удалося спыніць працу рухавіка аўтамабіля. Прылада пад назвай Advanced Test High Energy Asset (Athena) выкарыстоўвае спецыяльную тэхналогію, якая аб'ядноўвае магчымасці некалькіх лазерных промняў у адзін.

У мінулым годзе ВМС ЗША ўжо ўсталявалі аналагічную гармату Laws на вайсковы транспартны карабель USS Ponce, які цяпер месціцца ў Персідскім заліве. Раней амерыканцы паказалі відэа, якое дэманструе магчымасці новай зброі: на ёй лазер патрапіў у цэль на хуткаходным катэры.

Як адзначае выданне, такія лазерныя гарматы могуць стаць асновай для ўзбраення будучыні. ЗША плануюць усталёўваць аналагічныя апараты на свае самалёты, гелікоптэры, караблі, а таксама беспілотнікі. Новыя гарматы лёгкія, кампактныя і эфектыўныя, а іх оптыка ды электроніка дазваляе сапраўды трапляць у цэль.

Амерыканская карпарацыя Lockheed Martin з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце распрацоўнікаў і вытворцаў вайсковай і аэракасмічнай тэхнікі. Асноўным яе замоўцам выступае Міністэрства абароны ЗША. У кампаніі працуюць блізу 120 тысяч чалавек, а аб'ёмы продажаў карпарацыі за 2013 склалі 35,5 мільярда даляраў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках