Тарас Беразавец: Украіна павінна не прасіць, а патрабаваць дапамогі
1- 1.04.2015, 10:34
- 8,826
Украіна павінна спыніць ствараць сабе ў Еўропе вобраз краіны-ахвяры.
Такое меркаванне на Пятым Нацыянальным экспэртным форуме выказаў палітолаг Тарас Беразавец, паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ.
«Ключавая памылка, якую дапускаюць многія ўкраінскія палітыкі, - навязванне Еўропе вобразу Украіны як краіны-ахвяры. Гэта прынцыпова няправільна», - сказаў ён.
Са слоў Беразоўца, Украіна ніколі не пераможа спаборніцтва з краінай, у якой ужо ёсць гэты статус - Ізраілем. «Мы будзем выглядаць смешна. Трэба гаварыць адкрыта: краіна-ахвяра не змагла б зрабіць немагчымае і ва ўмовах сучаснай гібрыднай вайны, маючы яшчэ год таму 6 тыс. прафесійна падрыхтаваных вайскоўцаў, цяпер паводле ацэнак Украіна мае больш за 40 тыс. мабілізаванага прафесійнага войска» , - адзначыў ён.
Беразавец мяркуе, што з Еўропай трэба казаць аб тых аспектах, у якіх Украіна моцная.
«І не прасіць, а менавіта патрабаваць дапамогі, таму што тут адбываецца абсалютна выразны цывілізацыйны разлом. І гэта не перабольшанне, што калі Пуцін не будзе спынены тут ва Украіне, Пуцін будзе шукаць іншыя ахвяры», - падкрэсліў палітолаг, дадаўшы, што гэта ўжо зразумелі і ў Фінляндыі, і ў краінах Балтыі.