1 траўня 2024, Серада, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочыя МТЗ: Некаторыя цэхі працуюць тры дні на тыдзень

21
Рабочыя МТЗ: Некаторыя цэхі працуюць тры дні на тыдзень

Склады Менскага трактарнага завода забітыя нерэалізаванай прадукцыяй.

Пра гэта распавялі некалькі рабочых прадпрыемства ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

З іх слоў, завод, які ўжо некалькі раз сёлета цалкам спыняў вытворчасць, па-ранейшаму адчувае цяжкасці. Так, адзін з супрацоўнікаў паведаміў, што некаторыя цэхі прадпрыемства працуюць па тры дні на тыдзень.

- Як працуецца на заводзе цяпер, якія змены адбываюцца?

- Цяжка цяпер, напружана: збыту няма і працы няма. Некаторыя цэхі працуюць па тры дні на тыдзень.

- Якія заробкі ў людзей у сувязі з гэтым, як яны выжываюць?

- Заробак меншы, вядома, але неяк выжываюць.

- Што кажа кіраўніцтва?

- Нічога не кажа - сядзяць і на неба глядзяць.

- Як вы думаеце, у правільным кірунку развіваецца беларуская эканоміка ў такой сітуацыі?

- Гэтага я не магу сказаць - не мне судзіць.

Іншы працоўны Менскага трактарнага завода распавёў, што на складах прадпрыемства сабралася вялікая колькасць нерэалізаванай тэхнікі.

- Якое цяпер становішча ў эканоміцы, на прадпрыемстве, ці ў правільным кірунку яно развіваецца?

- Што не паляпшаецца, то гэта дакладна. А што будзе далей - не ведаю. Але яно павінна рухацца, развівацца пастаянна, каб працоўныя месцы былі, каб людзі прыходзілі і працавалі, а не адпачывалі і праседжвалі час. А так, як ёсць - так не павінна быць. Паглядзіце, вунь колькі трактароў стаіць - не прадаецца нічога.

- Ці задаволеныя працай на вашым заводзе? Якія змены адбываюцца?

- Каму падабаецца, а каму і не - моладзі ж не загадаеш.

- А вам?

- Мне падабаецца, заробак задавальняе, хоць хацелася б і большага. Але крызіс усё-такі.

- А ў чым у вас на заводзе праяўляецца гэты крызіс?

- У чым, у чым - каб трактары лепш куплялі. А то вунь стаіць ўсё.

- Тады як вы мяркуеце, ці ў правільным кірунку развіваецца беларуская эканоміка?

- Гэта кіраўніцтву лепш відаць. І добра б было, калі б яны лепш працавалі, тады і трактары будуць лепш прадавацца, і заробак, напэўна, большы стане.

Нагадаем, апошнім часам многія прадпрыемствы пераходзяць на скарочаны працоўны тыдзень або вымушаюць рабочых пісаць заявы на адпачынкі за свой кошт. Так, толькі за пачатак сакавіка ў рэдакцыю charter97.org паступілі скаргі з такіх прадпрыемстваў як «Гомсельмаш», Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў, Светлагорскі завод жалезабетонных вырабаў, Бабруйскі завод дэталяў і агрэгатаў, «Магілёўтрансмаш», «Строммашына», МТЗ, «Гомельдрэў», Менскі падшыпнікавы завод, Беларуская чыгунка, ААТ «Віцебскія прадукты» ды іншыя.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках