Марадона абвінаваціў кіраўніка ФІФА ў карупцыі
4- 10.04.2015, 21:46
- 8,855
Марадона адкрытым тэкстам абвінаваціў Ёзэфа Блатэра ў карумпаванасці.
Адзін з самых выніковых гульцоў у гісторыі футбола - 54-гадовы аргентынец Дыега Марадона - моцна раскрытыкаваў пятае вылучэнне 79-гадовым Ёзэфам Блатэрам сваёй кандыдатуры на пасаду прэзідэнта ФІФА, перадае BBC.
"Гэты чалавек мае неабмежаваную уладу, хоць ні разу ў жыцці не біў па мячы", - заявіў Марадона.
На думку футбаліста, рэальныя шанцы перамагчы Блатэра ў барацьбе за пасаду ёсць толькі ў ярданскага прынца Алі бін Хусэйна.
Акрамя Блатэра і Хусэйна, афіцыйнымі кандыдатамі таксама з'яўляюцца кіраўнік Каралеўскага футбольнага звязу Нідэрландаў Міхаэль ван Праг і былы футбаліст "Рэала" і "Барселоны" Луіш Фігу.
"Я гатовы пайсці і сказаць Блатэру: сыходзь, ты і так дастаткова нашкодзіў", - сказаў Марадона.
Выбары новага прэзідэнта ФІФА пройдуць 29 траўня. Швайцарац знаходзіцца ля стырна арганізацыі з 1998 года.