17 траўня 2024, Пятніца, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Грыбаўскайтэ: На Літву ідзе не канвенцыйны напад

4
Дарадца Грыбаўскайтэ: На Літву ідзе не канвенцыйны напад

На Літву цяпер у розных формах праводзіцца не канвенцыйны напад.

І Дэпартамент дзяржбяспекі (ДДБ) павінен прадухіляць варожую ў дачыненні да дзяржавы дзейнасць, заявіла галоўная дарадца прэзідэнта Літвы Гедрэ Камінскайтэ-Салтэрс, піша ru.delfi.lt.

У аўторак прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ прыме прысягу новага кіраўніка ДДБ Даруса Яўнішкіса. Са слоў Камінскайтэ-Салтэрс невялікая вядомасць гэтага чалавека - перавага для грамадства, якая паказвае, што пасаду кіраўніка ДДБ ён заслужыў сваім досведам, а не высокімі рэйтынгамі. Са слоў дарадцы, прэзідэнцкая адміністрацыя чакае ад ўстановы пад кіраўніцтвам Яўнішкіса большай актыўнасці не толькі ў назіранні за варожай у дачыненні да Літвы дзейнасці, але і ў яе папярэджанні.

«Трэба прызнаць, што на Літву цяпер ідзе не канвенцыйны напад - і інфармацыйныя, і кібернэтычныя атакі, распальваецца варожасць, засноўваюцца ценявыя структуры. ДДБ мы павінны бачыць на перадавой лініі. Не як назіральніка, а як актыўнага ўдзельніка ў барацьбе з наступствамі гэтай атакі», - сказала дарадца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках