17 траўня 2024, Пятніца, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўзятараў «Дынама-Менск» у Гародні канваявалі, як зняволеных

12
Заўзятараў «Дынама-Менск» у Гародні канваявалі, як зняволеных
Фота: tut.by

Сталічны клуб падае скаргу на дзеянні міліцыі ды арганізатараў матчу з "Нёманам".

На афіцыйным сайце футбольнага клуба "Дынама-Менск" з'явілася паведамленне пра тое, як заўзятары з'ездзілі на выязны матч у Гародню. Ад самага Менска групу падтрымкі "бела-сініх" ахоўвалі, як зняволеных, паведамляе "Еўрарадыё".

Заўзятарам не дазвалялі спыняцца ў дарозе ў нармальных кафэ і прыбіральнях. А на гарадзенскім стадыёне іх ачапілі турнікетамі і не дазвалялі купляць фаст-фуды. У выніку людзі, якія выязджалі з Менска а 6 раніцы, вымушаныя былі галадаць да 15 гадзін. Пры гэтым негуманнае стаўленне на сабе адчулі і супрацоўнікі ФК "Дынама-Менск": афіцэр бяспекі, маркетолаг, спецыяліст у працы з заўзятарамі.

Як паведамілі ў ФК "Дынама-Мінск", клуб падрыхтаваў скаргі ў праваахоўныя органы, якія суправаджалі заўзятараў. Лісты з прэтэнзіямі адправілі на гарадзенскі стадыён і ў дэпартамент правядзення спаборніцтваў Федэрацыі футбола. Калі з'явяцца адказы, клуб абяцае шырока паведаміць пра іх змест.

"Людзі паехалі з дзецьмі, былі дзяўчаты, жанчыны - і на табе! Як толькі будзе нейкая рэакцыя, мы пра яе паведамім ... Людзі ходзяць на хакей. А потым яны ж ідуць на футбол - і там зусім іншае да іх стаўленне", - распавядае прэс-сакратар менскага футбольнага клуба Васіль Князюк.

Дарэчы, з гэтага года заўзятары "Дынама" атрымалі доступ да інавацыйнай для Беларусі білетнай праграмы. Маеш абанемент - можаш ездзіць на выязныя матчы клуба. У мінулым годзе падчас такіх аўтобусных тураў у іншыя гарады не здарылася ні адной хуліганскай выхадкі. Таму сталічныя дынамаўцы непрыемна здзівіліся, як да іх паставіліся падчас матчу ў Гародні.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках