6 траўня 2024, панядзелак, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканоміка Расеі скарацілася на 2% праз санкцыі Захаду

4
Эканоміка Расеі скарацілася на 2% праз санкцыі Захаду

Санкцыі Захаду праз анэксію Крыма каштавалі расейскай эканоміцы блізу 1,5% УБП, а ў будучыні страты ад іх могуць узмацніцца.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў, перадае BBC.

"Страты ад уведзеных абмежаванняў значныя. Паводле ацэнак шэрагу экспэртаў, Расеі была прычыненая шкода агулам на прыблізна 25 мільярдаў еўраў, гэта 1,5% УБП, а ў 2015 годзе яна можа павялічыцца ў некалькі разоў", - сказаў Мядзведзеў, выступаючы ў Дзярждуме са справаздачай аб дзейнасці ўрада.

Паводле ягоных слоў, за першыя тры месяцы гэтага года УБП краіны скараціўся на 2%. Гэта першае афіцыйнае падзенне расейскай эканомікі з 2009 года. Няма практычна ніводнай галіны эканомікі, якую б не закранулі санкцыі, пачынаючы ад фінансавай сфэры і заканчваючы імпартам тэхналогій, сказаў Мядзведзеў.

Усё гэта здарылася, паводле ягоных слоў, дзеля палітычнай пастановы далучэння Крыма, якая "іншай быць не магла". Мядзведзеў параўнаў вяртанне Крыму з руйнаваннем Бэрлінскага муру ды аб'яднаннем Нямеччыны і вяртаннем Кітаю Ганконга і Макао.

Анэксія Крыму не прызнаная сусветнай супольнасцю, Украіна ўважае паўвыспу за сваю тэрыторыю, акупаваную Расеяй.

Мядзведзеў не першы, хто папярэджвае расейцаў аб новай эканамічнай рэчаіснасці. Раней аб працяглым крызісе казаў Шувалаў, яшчэ раней "паўнавартасны эканамічны крызіс", пры якім УБП можа абрынуцца на 2-4%, прадказваў Расеі экс-міністр фінансаў Аляксей Кудрын.

На пачатку студзеня адразу некалькі міжнародных агенцтваў моцна пагоршылі прагноз развіцця расейскай эканомікі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках