18 траўня 2024, Субота, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакаты дзяцей Нямцова просяць дапытаць Кадырава

2
Адвакаты дзяцей Нямцова просяць дапытаць Кадырава

Адвакаты, якія прадстаўляюць інтарэсы сям'і забітага палітыка, просяць следства дапытаць Рамзана Кадырава і шэраг высокапастаўленых чачэнскіх чыноўнікаў.

Адпаведнае хадайніцтва ў СК было пададзенае 22 красавіка, распавёў адвакат Вадзім Прохараў. У ім таксама ўтрымліваецца просьба дапытаць дэпутата Дзярждумы Адама Дзелімханава, намесніка камандзіра батальёна "Поўнач" Руслана Герамеева, камандзіра "Поўначы" Алібэка Дзелімханава і чальца Савета Федэрацыі Сулеймана Герамеева, паведамляе BBC.

За падставу для выкліку ў суд адвакаты ўважаюць "наяўныя звесткі (у тым ліку са шматлікіх публікацый у сродках масавай інфармацыі)" аб тым, што "вышэйшыя службовыя асобы кіраўніцтва Чачэнскай Рэспублікі і кіраўнікі сілавых структур Чачэнскай Рэспублікі" могуць быць датычныя да забойства.

У хадайніцтве паказана, што магчымым матывам забойства мог стаць "даўні канфлікт" Нямцова з Кадыравым.

У інтэрв'ю Вадзім Прохараў паведаміў, што "прайшлі паўтара месяца, ідуць больш менш нармальныя следчыя дзеянні на тэрыторыі Масквы, але як толькі гаворка заходзіць пра Чачэнію, следства адчувае перашкоду".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках