26 красавiка 2024, Пятніца, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ратавальнікі праламалі сцяну, каб выратаваць кацянё

22

Не зусім звычайнае паведамленне паступіла выратавальнікам МНС ад жыхароў дома на вуліцы Усходняй, 30 у Менску.

Людзі паведамілі што за сцяной у склепе відавочна завяліся кацяняты, і мяркуючы па сталым мяўканні яны недзе захраслі. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«На месца былі выкліканыя прадстаўнікі мясцовага ЖЭСа, а таксама работнік МНС, каб ацаніць сітуацыю. Высветлілася, што ў падвал дома невядомая котка прынесла кацянят. Некалькі кацянят знаходзіліся ў адным месцы, а адно кацянё незразумелым чынам апынулася за бетоннай сцяной побач. Не выключана, што котка яго сама туды выпусціла пры транспарціроўцы, і не змагла дастаць. На гэта паказвала адсутнасць знізу ўсялякіх адтулінаў для магчымасці самастойнага пранікнення туды, а ўзрост кацяняці відавочна не дазволіў бы пераадолець іншым чынам гэтую сцяну», - гаворыцца ў паведамленні.

Для таго, каб дастаць кацянё неабходна было зрабіць адтуліну ў сцяне ў месцы, дзе яно знаходзілася. Аднак ламаць бетонную сцяну трэба было ювелірна, бо любы буйны аскепак, які б адваліўся са зваротнага боку мог стаць смяротным для маленькай жывёлы.

На дапамогу кацяняці прыбыў разлік ратавальнікаў з ПАВЧ-8, які пры дапамозе рознага спецінструменту максімальна асцярожна прарабіў адтуліну ў сцяне, пасля чаго кацянё было вынятае непашкоджаным.

Развязваць далейшы лёс жывёл, якія апынуліся ў склепе, будзе мясцовы ЖЭС.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках