18 траўня 2024, Субота, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты абрынуліся на 5% на фоне дамоўленасці з Іранам

27
Кошты нафты абрынуліся на 5% на фоне дамоўленасці з Іранам

Паўнавартаснае вяртанне Ірана на нафтавы рынак балюча ўдарыць па інтарэсах Расеі.

Кошт ф'ючэрсаў нафты Brent абрынуўся ніжэй за $55 у час таргоў на лонданскай біржы ICE. Паводле стану на 09:00 (Менск), кошт барэля Brent складае $54,95, нафта WTI патаннела на 1,7% - да $49,21, піша РБК.

Нагодай для зніжэння коштаў сталі навіны пра дасягнутыя дамоўленасці паміж краінамі «шасцёркі» і Іранам аб ядзернай праграме. Тэгеран пагадзіўся цягам 15 гадоў не будаваць ніякіх новых аб'ектаў для ўзбагачэння ўрану, і цягам гэтага тэрмiну не ўзбагачаць уран звыш 3,67%. Яшчэ адной саступкай Тэгерана стала згода на скарачэнне колькасці цэнтрыфуг - з цяперашніх 19 тысяч да крыху больш як 6 тысяч.

Паводле дамоўленасці, адзіным іранскім аб'ектам ва ўзбагачэнні ўрану стане аб'ект у Натанзе. Кіраўнік МЗС Ірана Махамад Джавад Зарыф пацвердзіў, што Тэгеран працягне ўзбагачэнне ўрану ў Натанзе, аб'ект у Фардо для гэтага выкарыстоўвацца не будзе.

Паводле дамовы, ЗША і ЕЗ прыпыняць санкцыі, калі Міжнароднае энэргетычнае агенцтва пацвердзіць, што Тэгеран выканаў усе ключавыя ўмовы дамовы. У выпадку невыканання ўмоў дамовы абмежаванні зноў пачнуць дзейнічаць.

З вяртаннем Ірана сур'ёзна абвострыцца сітуацыя для астатніх сусветных нафтавытворцаў, і ў першую чаргу для Расеі, якая ўжо цяпер пакутуе ад рэкордна нізкіх коштаў нафты, піша gazeta.ru.

«Дасанкцыйны аб'ём 2,5 млн барэляў у суткі - гэта вельмі шмат нават для глабальнага рынку. У выніку пад ціскам выявіцца частка нафтаздабычы ў Расеі, Азербайджане, Туркменіі і Казахстане. Канкураваць з іранскай вымушана будзе ўся нафта Каспійскага трубаправоднага кансорцыума і радовішча Кашаган. Пачнецца коштавая вайна на выбыванне, таму вытворцам ужо цяпер трэба думаць аб дыверсіфікацыі і аб аптымізацыі лагістыкі», - распавёў галоўны рэдактар Thomson Reuters таварных рынках Аляксандр Яршоў. На думку экспэрта, дапамагчы нафтавытворцам актыўна нарошчваюць спажыванне зможа Кітай, аднак ужо сёння ён найбуйнейшы імпарцёр іранскай нафты.

А Еўропа, са слоў назіральнікаў, атрымае альтэрнатыўнага Расеі пастаўшчыка энэргарэсурсаў. Да эмбарга іранскі імпарт нафты ў Італію, Гішпанію і Грэцыю складаў 13-15%.

Іран таксама найбуйнейшы вытворца газу, і ў перспектыве ён складзе канкурэнцыю Расеі і на гэтым рынку, перасцерагае Яршоў.

Паўнавартаснае вяртанне Ірана на нафтавы рынак можа балюча ўдарыць па эканамічных інтарэсах Расеі. Штогадовы тавараабарот Масквы і Тэгерана складае менш за $1 млрд, а таваразварот паміж Іранам і ЗША ва ўмовах санкцый назіральнікі ацэньваюць у $5 млрд (афіцыйнай статыстыкі не вядзецца).

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках