8 траўня 2024, Серада, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік ДАІ Кіева збег у Беларусь

22
Начальнік ДАІ Кіева збег у Беларусь

МУС Украіны правяло шэраг ператрусаў і затрыманняў для ліквідацыі злачынных схем, выяўленых у сталічнай управе Дзяржаўтаінспекцыі.

Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік ведамства Арсэн Авакаў.

«Служба ўнутранай бяспекі МУС супольна з пракуратурай Кіева правялі сёння (2 красавіка) шэраг ператрусаў і затрыманняў у рамках выкрыцця шэрагу злачынных схем, выяўленых у ДАІ Кіева», - напісаў ён.

Са слоў Авакава, махінацыі міліцыянтаў-даішнікаў грунтаваліся на схемах атрымання незаконных грашовых сродкаў у МРЭА (міжраённыя рэгістрацыйна-экзаменацыйныя аддзелы) пры афармленні аўтамабіляў.

Начальнік Дзяржаўтаінспекцыі (ДАІ) Кіева Мікалай Макаранка абвешчаны ў вышук пасля таго, як незаконна выехаў з Украіны ў Беларусь.

«Начальнік ДАІ Кіева палкоўнік міліцыі Макаранка Мікалай Мікалаевіч, падазраваны як арганізатар злачыннай групы - несанкцыянавана пакінуў тэрыторыю краіны ў кірунку Беларусі. Адшукваецца для дачы тлумачэнняў і прыняцця пастаноў», - паведаміў Авакаў.

З ягоных слоў, праведзенымі ператрусамі ў кампаніі «Иннавто», у Макаранкі і затрыманага начальніка аднаго з аддзелаў УДАІ ГУМВД Украіны ў Кіеве Мікалая Жэбеля выяўленыя і канфіскаваныя довады злачынных карупцыйных схем.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках