30 красавiка 2024, aўторак, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трыбуна»: Душана Угрына адправяць у адстаўку

1
«Трыбуна»: Душана Угрына адправяць у адстаўку
ДУШАН УГРЫН

Футбольны клуб «Дынама-Мінск» зноў зменіць галоўнага трэнера.

Аб гэтым піша спартовае выданне «Трыбуна».

«Сёння ў Стайках а 11.00 прайшоў трэнінг менскага «Дынама». Раней паведамлялася, што трэнінг правёў Душан Угрын, аднак пасля інфармацыя не пацвердзілася. Угрына не было на трэнінгу. Заняткам кіраваў асістэнт Угрына Марцін Сведзік. Найбліжэйшым часам «Дынама» абвесціць аб адстаўцы Угрына», - гаворыцца ў паведамленні.

Чэшскі спецыяліст стаў галоўным трэнерам срэбных прызёраў чэмпіянату Беларусі футбалістаў менскага «Дынама» ў снежні мінулага года, змяніўшы на гэтай пасадзе Уладзіміра Жураўля.

За 20 гадоў клуб змяніў 30 галоўных трэнераў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках