10 траўня 2024, Пятніца, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нафтагаз» павялічыць імпарт з Расеі ў тры разы

4
«Нафтагаз» павялічыць імпарт з Расеі ў тры разы

«Нафтагаз Украіны» ў красавіку 2015 года закупіць у «Газпрома» мільярд кубаметраў газу.

Пра гэта заявіў міністр энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак у інтэрв'ю вядоўцу праграмы «Весткі ў суботу», паведамляе «Корреспондент».

«На красавік «Нафтагаз» заявіў 1 мільярд кубічных метраў газу», - сказаў расейскі міністр.

Гэта адпавядае прыкладна 33 млн кубаметраў за дзень. У сакавіку «Нафтагаз» браў у «Газпрома» прыкладна па 10 млн кубаметраў за дзень.

«Ёсць дынаміка, безумоўна, змяншэння аб'ёмаў газу, які сёння мы пастаўляем ва Украіну. Трэба адзначаць чыннік цёплай зімы. Была б зіма халаднейшая, напэўна, было б больш пастаўлена газу. Паглядзім, які будзе наступны год. Тым не менш, для нармальнага праходжання зімы ў ПСГ павінна быць ва Украіны блізу 18-20 мільярдаў кубаметраў газу. Для гэтага за летні перыяд трэба запампаваць патрэбныя аб'ёмы газу ў падземныя газавыя сховішчы Украіны. Паводле нашых ацэнак, гэта блізу 11-12 мільярдаў кубаметраў», - сказаў расейскі міністр.

Пастанова падоўжыць $100-зніжку на газ для Украіны на II квартал 2015 года ён назваў «узаемна выгаднай угодай». «Гэта ў тым ліку магчымасць рэалізацыі тых аб'ёмаў газу, якія стабільна і раней пастаўляліся ва Украіну. Гэта наш рынак, і мы яго захоўваем. Для таго, каб у зімовы перыяд гэты рынак атрымліваў надзейны газ, трэба цяпер у летні перыяд яго запампаваць. Таму, безумоўна, гэта ўзаемна выгадная ўгода, ўзаемна выгадная сітуацыя», - пракаментаваў Новак.

Міністр таксама распавёў, што формула «бяры або плаці» не касуецца. «Формула «бяры або плаці» не касуецца. Яна прадугледжаная дзейным кантрактам, і яна заўсёды была, ёсць і будзе да канца дзеяння кантракту. Пытанне ў тым, што «Газпром» на працягу другога квартала не будзе стасаваць штрафы ў выпадку, калі ўкраінская старана возьме газу менш, чым у адпаведнасці з рэжымам «бяры або плаці». У гэтым выпадку гэта добрая воля старон», - сказаў міністр.

«Нафтагаз Украіны» і «Газпром» 1 красавіка падпісалі дадатковае пагадненне да кантракту на пастаўку газу, якое прадугледжвае падаўжэнне дзеяння ключавых элементаў Брусэльскіх дамоўленасцяў да канца чэрвеня 2015 года. У прыватнасці, гэтым тэхнічным дадаткам падаўжаецца дзеянне пунктаў, якія тычацца механізму фармавання кошту, рэжыму аплаты і забірання газу. Чаканы разліковы кошт для Нафтагаза на другі квартал складзе $247,18 за тысячу кубоў.

Падпісаны дадатак не ўплывае на прававыя пазіцыі старон у арбітражным разглядзе ў Стакгольме.

Адзначым, напярэдадні кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер паведаміў, што прынцып «бяры або плаці» ў другім квартале будзе скасаваны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках