2 траўня 2024, Чацвер, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мазыры кіроўцу BMW затрымлівалі са стральбой (Відэа)

7

У інтэрнэце з'явілася відэа аўтамабільнай пагоні са стральбой у Мазыры.

Мяркуючы з подпісу, падзеі разгортваюцца ў Мазыры і знятыя з міліцэйскай машыны. На фоне сірэны чутныя тры пісталетныя стрэлы, пасля чаго блакаванае аўто спыняецца, адбываецца затрыманне. Калі верыць наладкам відэарэгістратара, адбываецца ўсё 3 красавіка, піша onliner.by.

У абласной ДАІ расказалі, праз што пачаўся пераслед. А 03:30 экіпаж ДПС заўважыў на вуліцы Рыжкова BMW, які рухаўся з хуткасцю 59 км/г там, дзе дазволена 40. На сігнал жазла кіроўца не спыніўся. У рапарце паказана, што, спрабуючы з'ехаць ад службовай машыны, парушальнік некалькі разоў стварыў аварыйную сітуацыю, выязджаў на сустрэчную паласу. На каманды не рэагаваў. У выніку пасля адпаведных папярэджанняў была прынятая пастанова страляць па колах.

Калі машыну ўдалося спыніць на вуліцы Нафтабудаўнікоў, кіроўца 1989 нараджэння спрабаваў уцячы, але не змог. Паводле вонкавых прыкмет быў нецвярозы, але афіцыйнае заключэнне аб ягоным стане павінны даць экспэрты. У дачыненні да кіроўцы складзена 12 адміністрацыйных пратаколаў - у тым ліку за стварэнне аварыйнай сітуацыі, язду без дакументаў, перавышэнне хуткасці, п'янае кіраванне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках