20 траўня 2024, панядзелак, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Каханне прымушае людзей займацца дабрачыннасцю

Навукоўцы: Каханне прымушае людзей займацца дабрачыннасцю

Даследчыкі высветлілі, што закаханыя людзі значна больш схільныя займацца дабрачыннасцю.

Прычым дапамагаць яны могуць як бедным сем'ям, з якімі пражываюць у адным горадзе, так і тым, хто жыве на іншым канцы свету. Адпаведны артыкул быў апублікаваная ў Тhe Journal of Marketing Research, піша gazeta.ru.

Станоўчыя эмоцыі часта спрыяюць таму, што людзі пачынаюць займацца дабрачыннасцю і дапамагаць тым, што жывуць у нястачы. Аднак даследаванні навукоўцаў паказалі, што больш за ўсё гэтаму спрыяе каханне.

Нават пачуццё спагады апынулася ў гэтым плане не такім эфектыўным: на думку даследчыкаў, яно непарыўна звязана з негатыўнымі эмоцыямі, выкліканымі болем за тых, каму чалавек суперажывае. Часцей за ўсё спачуванне прымушае дапамагаць тым, хто бліжэй, - напрыклад, людзям, якія жывуць у нястачы ў тым жа горадзе. А вось любоў, якая суправаджаецца толькі станоўчымі перажываннямі, нясе з сабой жаданне дапамагаць усім жывым істотам без выключэння.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках