3 траўня 2024, Пятніца, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан увёў новыя абмежаванні на ўвоз расейскіх прадуктаў

2
Казахстан увёў новыя абмежаванні на ўвоз расейскіх прадуктаў
ФОТА: REUTERS

У чацвер Казахстан прыпыніў увоз птушкі з Расеі праз птушыны грып.

Астана сёлета выказвала незадавальненне ўзаемным гандлем на фоне падзення рубля, які закрануў інтарэсы прадпрыемстваў у Казахстане, чыя прадукцыя стала менш канкурэнтаздольнай у параўнанні з расейскай, паведамляе Reuters.

Мінсельгас Казахстана паведаміў, што часова забараняе імпарт з прыкаспійскай Астраханскай вобласці Расеі жывой птушкі, яек з інкубатараў і "ўсіх тыпаў птушкагадоўчай прадукцыі, якія не прайшлі цеплавую апрацоўку". Масква пацвярджала выбух птушынага грыпу ў Астраханскай вобласці.

Раней Астана ўвяла шэраг іншых абмежаванняў на ўвоз расейскага харчавання, тлумачачы жаданнем абараніць спажыўцоў ад няякаснай прадукцыі. СМІ паведамлялі аб канфіскацыі з продажу ў Казахстане з санітарных меркаванняў расейскіх мяса, масла і цукерак.

Расея сама не раз звярталася да аналагічных тлумачэнняў, калі спыняла імпарт прадуктаў харчавання з краін, з якімі ўступала ў гандлёвыя і палітычныя спрэчкі. Але Масква і Астана адмаўляюць палітычную падкладку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках