17 траўня 2024, Пятніца, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пінскдрэў» пераходзіць на «чатырохдзёнку»

33
«Пінскдрэў» пераходзіць на «чатырохдзёнку»

Найвялікшае прадпрыемства краіны для вырабу мэблі пераходзіць на чатырохдзённы працоўны тыдзень.

Пяцідзёнка пакуль застаецца толькі ў «стратэгічных» цэхах холдынгу. Пра гэта паведамляюць супрацоўнікі «Пінскдрэва», перадае «Радыё Рацыя».

У 2011 годзе, пасля выбуху на прадпрыемстве, кампанія ўвайшла ў структуру Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці «Беллеспаперапрам». Былы супрацоўнік кампаніі Дзмітрый Кудранок адзначае, што, на жаль, трагедыя на «Пінскдрэве» ніяк не паўплывала на кіраўніцтва, і ўсе сацыяльна-эканамічныя прапановы рабочых засталіся без увагі.

«Новае кіраўніцтва «Пінскдрэва», насуперак чаканням рабочых, працягнула тую ж палітыку сваіх папярэднікаў. Стала яшчэ горш. У сувязі з крызісам заробкі рабочых, у параўнанні з коштамі, ператварыліся ў нішто. Кіраўнікі завода ніяк не хацелі ісці на дыялог з працоўнымі і адказвалі на ўсе аднолькава: не падабаецца працаваць - звальняйцеся». Кіраўніцтва няздольнае арганізаваць збыт прадукцыі, якой загачаныя склады. Рабочыя «Пінскдрэва» паведамляюць, што «галаўны боль» прадпрыемства - гэта перапоўненыя склады. На іхнюю думку, кампаніі патрэбная мадэрнізацыя і новая палітыка мэнэджмэнту. Пакуль сітуацыя толькі пагаршаецца.

Нагадаем, апошнім часам шмат якія прадпрыемствы пераводзяцца на скарочаны працоўны тыдзень або вымушаюць рабочых пісаць заявы на адпачынкі за свой кошт. Так, толькі за пачатак сакавіка ў рэдакцыю charter97.org паступілі скаргі з такіх прадпрыемстваў як «Гомсельмаш», Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў, Светлагорскі завод жалезабетонных вырабаў, Бабруйскі завод дэталяў і агрэгатаў, «Магілёўтрансмаш», «Строммашына», МТЗ, «Гомельдрэў», Менскі падшыпнікавы завод, Беларуская чыгунка, ААТ «Віцебскія прадукты» ды іншыя.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках