17 траўня 2024, Пятніца, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO выдварае са штаб-кватэры ў Брусэлі дзясяткі расейскіх шпіёнаў

4
NATO выдварае са штаб-кватэры ў Брусэлі дзясяткі расейскіх шпіёнаў

Кіраўніцтва Альянсу наважыла спыніць усё практычнае супрацоўніцтва з Расеяй, захаваўшы толькі каналы палітычнага і вайсковага дыялогу і кантакту.

У штаб-кватэры Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы ў Брусэлі мяркуюць, што агенты Крамля праніклі ў структуру Альянсу, які распрацоўвае стратэгію і тактыку абароны Еўропы ад агрэсіі пуцінскай Расеі. Аб гэтым піша аналітык брытанскага выдання The Daily Mail Сэм Тонкін, паведамляе Инопресса.ру.

"NATO выдварае дзясяткі падазраваных у шпіянажы расейцаў са сваёй штаб-кватэры ў Брусэлі, каб паменшыць збор выведвальных звестак Масквой на фоне напружанасці паміж Усходам і Захадам", - сцвярджае ён.

На выведвальныя службы РФ у NATO працуюць да 45 расейскіх дэлегатаў, мяркуе крыніца журналіста з вышэйшага кіраўніцтва краіны-чальца Альянсу.

"Хоць крыніцы NATO ацэньваюць агульную колькасць расейскіх дэлегатаў у брусэльскай штаб-кватэры ў 90 чалавек, Масква аспрэчвае гэтыя лічбы, заяўляючы, што яна акрэдытавала 37 чалавек. Дыпламат з краіны-чальца NATO выказаў здагадку, што іх 61", - сцвярджаецца ў артыкуле.

Як тлумачыць аўтар, выдварэнне падазраваных у шпіянажы расейцаў рушыла ўслед за прынятай у мінулым месяцы пастановай скараціць колькасць дэлегацый краін, якія не ўваходзяць у NATO, у Брусэлі да 30 чалавек. "Адзіная краіна, закранутая новай пастановай, якая будзе ўведзеная ў дзеянне цягам гэтага года, - гэта Расея", - піша карэспандэнт выдання.

Высокапастаўленыя чыноўнікі NATO пацвердзілі, што мэта гэтага захаду -паменшыць збор выведвальных звестак Расеяй, дадаўшы, што толькі чацвярым расейцам - сталым прадстаўнікам РФ пры NATO Аляксандру Грушко, ягонаму намесніку, сакратару і кіроўцу - цяпер дазволена перамяшчацца па штаб-кватэры без суправаджэння.

"З расейцамі мы наважылі спыніць усё практычнае супрацоўніцтва, але захаваць каналы палітычнага і вайсковага дыялогу і кантакту. Дэлегацыі колькасцю 30 чалавек для гэтага больш чым дастаткова", - заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках