24 траўня 2024, Пятніца, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перад прыездам Лукашэнкі работнікаў МТЗ прымушаюць працаваць бясплатна

41

Менскі трактарны завод праводзіць «генеральную ўборку».

Па суботах і нядзелях работнікі бясплатна прыбіраюць тэрыторыю, нязгодных палохаюць звальненнем.

«Белсат» пагаварыў з работніцай завода.

«Працую на МТЗ ужо гадоў дзесяць. Цяпер усе абураныя тым, што 15 траўня на заводзе чакаюць Лукашэнку, праз гэта ўсё мыюць і чысцяць. Людзям ужо гэта надакучыла. Выклікаюць у выходныя, у суботу і нядзелю, людзі працуюць наогул бясплатна. У цэхах наогул павар’яцелі: працы няма, бо трактары ніхто не купляе, і рабочых сілком прымушаюць, нават пад пагрозамі звальнення, фарбаваць, мыць падлогі і гэтак далей», - кажа рабочая.

Разам з уборкай тэрыторыі, тэрмінова хаваюць трактары, якія не могуць прадаць, кажа працаўніца завода. Яна мяркуе, што спадзявацца ў такой сітуацыі на «кішэнны» прафсаюз, які «баіцца нешта рабіць», не прыходзіцца.

Са слоў работніцы МТЗ, нараканні рабочых выклікаюць і заробкі. Напрыклад, у механічным цэху атрымліваюць не больш за 3,5 млн. рублёў.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках