4 траўня 2024, Субота, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майра Мора: Дэлегацыя ЕЗ выдатна ведае пра ціск на Статкевіча

6
Майра Мора: Дэлегацыя ЕЗ выдатна ведае пра ціск на Статкевіча
Майра Мора

Кіраўніца прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі адказала на ліст беларускіх праваабаронцаў.

У сваім лісце беларускім праваабаронцам кіраўніца прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Майра Мора запэўніла, што вызваленне палітвязняў з'яўляецца галоўнай умовай для нармалізацыі стасункаў паміж Еўразвяз і Рэспублікай Беларусь.

Майра Мора падзякавала праваабаронцам Алене Танкачовай ды Алесю Бяляцкаму за адпраўлены ёй раней ліст, у якім ішла гаворка аб пагаршэнні становішчы палітычнага зняволенага Мікалая Статкевіча, паведамляе «Eurobelarus».

«Дзякуючы супрацоўніцтву з такімі праваабарончымі арганізацыямі, як «Lawtrend» і «Вясна», а таксама частым стасункам з сем'ямі палітвязняў, дэлегацыя ЕЗ добра ведае пра ціск на Статкевіча і стала падымае гэтую праблему падчас стасункаў з беларускімі ўладамі», - гаворыцца ў лісце кіраўніцы прадстаўніцтва ЕЗ.

У ім таксама інфармуецца, што спроба маніторынгу суда над Статкевічам 4 траўня 2015 года, нягледзячы на намаганні дэлегацыі ЕЗ, не мела поспеху. Следам за прысудам палітыку Еўрапейская служба замежнапалітычнай дзейнасці ўжо зрабіла сваю заяву.

«Мы з шкадаваннем паведамляем, - адзначаецца ў лісце Майры Моры, - што атрымалі адмоўныя адказы на ўсе нашыя запыты аб наведванні палітвязняў у няволі, але працягваем паведамляць уладам, што візіты, да прыкладу, прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа, былі б карыснымі.

Карыстаючыся выпадкам, мы хочам падкрэсліць, што вызваленне палітвязняў застаецца перадумовай для нармалізацыі стасункаў паміж Еўрапейскім Звязам і Беларуссю».

Нагадаем, 16 красавіка 2015 года Цэнтр прававой трансфармацыі і Праваабарончы цэнтр «Вясна» перадалі амбасадару, кіраўніцы прадстаўніцтва Еўрапейскага Звязу ў Беларусі Майры Мора тэрміновы зварот у сувязі з узмоцненым ціскам ў дачыненні да Мікалая Статкевіча.

У сваім лісце праваабаронцы настойліва папрасілі Прадстаўніцтва Еўразвязу і Прадстаўніцтва ААН у Беларусі ў тэрміновым парадку наведаць Мікалая Статкевіча для ўласнай ацэнкі ўмоў утрымання і праверкі інфармацыі пра факты ціску ў дачыненні да яго.

Акрамя таго, лідары праваабарончых арганізацый папрасілі забяспечыць прысутнасць прадстаўніка Еўрапейскага Звязу і прадстаўніка ААН у Рэспубліцы Беларусь у судовым пасяджэнні ў дачыненні да Мікалая Статкевіча для мэтаў самастойнага маніторынгу судовага працэсу.

4 траўня на пасяджэнні суда ў шклоўскай папраўчай калоніі №17, дзе ўтрымліваўся Мікалай Статкевіч, была прынятая пастанова аб яго пераводзе на турэмны рэжым да канца тэрміну пакарання (1 год 7 месяцаў 15 дзён). А 6 траўня палітык быў этапаваны ў турму №4 горада Магілёва.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках