19 траўня 2024, Нядзеля, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі просяць аб зніжэнні падаткаў

24
Прадпрымальнікі просяць аб зніжэнні падаткаў

Прадпрымальнікі выказалі ахвоту «да канструктыўнага дыялогу з чыноўнікамі».

Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі арганізаванага РГА «Пэрспэктыва» форуму прадпрыемцаў, які прайшоў 18 траўня ў Менску, паведамляе БелаПАН.

У краіне «сур'ёзны эканамічны крызіс, з якім Беларусь не сутыкалася апошнія 20 гадоў», адзначылі ў выніковым дакуменце ўдзельнікі форуму. Крызіс прычыніўся «да істотнага падзення прыбыткаў насельніцтва, бізнэсу і ў выніку да руйнавання прадпрымальнікаў ва ўсёй краіне». Аўтары рэзалюцыі мяркуюць, што выйсце з «няпростага становішча ў сацыяльна-эканамічнай сфэры» - ў «захаванні працоўных месцаў, занятасці і стварэнні спрыяльных варункаў для малога і сярэдняга бізнэсу», захаванні «вяршкоў і эліты малога прадпрымальніцтва, нацыянальнага бізнэсу і, адпаведна, нацыянальнай эканомікі».

Прадпрымальнікі падкрэслілі, што пераадолець негатыўныя наступствы ў эканоміцы можна «толькі разам і ў шчыльнай каардынацыі улады і бізнэс-супольнасці», таму яны выказалі ахвоту «да канструктыўнага дыялогу з чыноўнікамі». Сёння ІП «патрэбна падтрымка дзяржавы на самым высокім узроўні», але не ў выглядзе «шматмільённых субсідый і крэдытаў». Ім трэба, каб «малы бізнэс пакінулі ў спакоі, хоць бы на найбліжэйшыя пяць гадоў».

У сувязі з гэтым удзельнікі форуму прапануюць уладам накласці мараторый на канфіскацыі і праверкі прадстаўнікоў малога, сярэдняга і вялікага бізнэсу тэрмінам на пяць гадоў, спыніць практыку «напаўнення бюджэту праз канфіскацыйныя метады». Акрамя таго, яны ўважаюць за патрэбу вызваліць ІП і прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы раздробнага гандлю ад адміністрацыйнай адказнасці за адсутнасць сэртыфікатаў на тавар, вярнуцца да выплаты прадпрыемцамі адзінага падатку з фіксаваным падвойным ПДВ і падвойным каэфіцыентам за тавар без дакумэнтаў. У заканадаўства, якое рэгулюе ўнёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, мяркуюць удзельнікі форуму, трэба вярнуць прынцып «не працуеш - не выплачваеш».

Аўтары дакумэнта прапанавалі павялічыць Раду развіцця прадпрымальніцтва за кошт прадстаўнікоў інтарэсаў малога бізнэсу з рэгіёнаў і сталіцы, а таксама надаць радзе правам вета пры прыняцці пастаноў, якія тычацца прадпрымальніцтва.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках