3 траўня 2024, Пятніца, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомы муфтый: Шматжонства ў Расеі – спраўджаны факт

42
Вядомы муфтый: Шматжонства ў Расеі – спраўджаны факт

Шматжонства ў Расеі - гэта рэчаіснасць, якую рана ці позна давядзецца прызнаць.

Пра гэта заявіў кіраўнік Міжнароднай ісламскай місіі, вядомы муфтый Шафіг Пшыхачаў, піша "Інтэрфакс".

"Ці будзе гэта выяўлена як незарэгістраваны шлюб ці як афіцыйна зарэгістраваны, у кожным выпадку шматжонства не ўнікнуць. Я ў Расеі працую 28 гадоў. Гэта такая рэчаіснасць, якая на нас насоўваецца", - заявіў муфтый ў аўторак.

"У Расеі шматжонства не дапускаецца, але, прабачце, у нас вельмі шмат так званых грамадзянскіх шлюбаў, і тут закон нічога не можа зрабіць - гэта жаданне саміх людзей", - адзначыў ён.

Як падкрэсліў муфтый, шматжонства - "гэта не чыесьці жадункі".

"Іслам дазваляе шматжонства не для таго, каб мужчына цешыўся або адчуваў сябе султанам. Заўсёды ў грамадстве падтрымліваецца нейкі баланс. Мы ведаем, што сёння колькасць мужчынскага насельніцтва меншае, жанчын становіцца ўсё больш і больш, а кожнаму хочацца зазнаць шчасце", - заявіў суразмоўца агенцтва.

Пшыхачаў, які добра знаёмы з сітуацыяй на Паўночным Каўказе, адзначыў, што ў народаў у гэтым рэгіёне ёсць дзель шматжонцаў.

"Гэтая дзель найбольш выяўленая ў Дагестане, Чачэніі, трохі меней - у Інгушэціі. Гэта не надта афішуецца. Два дарослыя чалавекі дамаўляюцца, яны могуць зарэгістраваць свой шлюб паводле шарыяту", - распавёў ён.

Нагадаем, у Грозным у канцы тыдня прайшло вяселле 57-гадовага начальніка РАУС Нажай-Юртаўскага раёна Нажуда Гучыгава з 17-гадовай Луізай Гайлабіевай, якое выклікала вялікі розгалас у грамадстве і прэсе, а таксама дыскусію на тэму шматжонства ў сувязі з інфармацыяй аб тым, што паліцыянт ужо мае жонку.

У сваю чаргу кіраўнік адміністрацыі кіраўніка Чачні Магамед Давудаў, які быў на згаданым вяселлі, прапанаваў легалізаваць шматжонства, патлумачыўшы сваю прапанову распаўсюджваннем такой практыкі на Каўказе.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках