3 траўня 2024, Пятніца, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандальнае вяселле ў Чачэніі: падданы Кадырава ажаніўся са школьніцай

78

У Грозным адбылося вяселле чачэнскага 57-гадовага паліцэйскага Нажуда Гучыгава з 17-гадовай Луізай Гайлабіевай, якое выклікала неадназначную рэакцыю

«Абвяшчаю вас мужам і жонкай. Вам уручаецца ваш першы сямейны дакумент», - цытуе радыёстанцыя «Говорит Москва» супрацоўніка грозненскага загса.

Інфармацыя пра запланаванае вяселле 57-гадовага (з іншых звестак - 46-гадовага) Нажуда Гучыгава з 17-гадовай Луізай Гайлабіевай (у некаторых публікацыях яна фігуравала пад «хатнім» імем Хеда) з'явілася ў «Новай газеце» ў красавіку. Пры гэтым паведамлялася, што ў Гучыгава ўжо ёсць адна жонка, паведамляе BBC.

Са слоў фотакарэспандэнта Сяргея Панамарова, перад шлюбам прадстаўніца загса сказала, што штампа аб жаніцьбе ў Гучыгава ў пашпарце няма.

Нагадаем, журналістка «Новай газеты» Алена Мілашына пісала, што аб гэтай гісторыі ёй стала вядома ад суседзяў сям'і Гайлабіевых. 30 красавіка яна здолела пагаварыць праз тэлефон з начальнікам РАУС. Той, са слоў журналісткі, запэўніў яе, што ў яго ўжо ёсць жонка, а з Хедай Гайлабіевай ён нават не знаёмы. Аднак 7 траўня высветлілася, што гісторыя дайшла да Кадырава, і ён нават у яе ўмяшаўся.

Адзначым, дваяжэнства забароненае заканадаўствам Расеі. Шлюбны ўзрост у краіне - 18 гадоў. У выключных выпадках шлюб можна заключыць з 16 гадоў.

Такім чынам, Нажуд Гучыгаў бярэ 17-гадовую школьніцу ў палюбоўніцы. Прычым гэта не першая ягоная спроба. Некаторы час таму жыхары Нажай-Юртаўскага раёна вымушаныя былі вывезці з Чачэніі сваю дачку, каб не дапусціць яе вяселля з усемагутным кіраўніком мясцовага РАУС.

Рамзан Кадыраў неаднаразова заклікаў зрабіць шматжонства ў Чачэніі легальным. «У нас у Чачэніі жанчын больш, чым мужчын. Але ўсе яны павінны быць уладкаваныя ў жыцці. Шматжонства дазваляюць нашы звычаі, наша рэлігія», - казаў ён у 2009 годзе.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках