Андрус Кубілюс: Адмова Беларусі падпісаць дэкларацыю саміту ў Рызе не здзіўляе
10- 22.05.2015, 7:50
- 14,338

Фота: DELFI
Інтарэсы тых, хто сябе больш звязвае з Расеяй, і тых, хто імкнецца ў ЕЗ, адрозніваюцца.
«Мяне не здзіўляе, што ўлады Арменіі і Беларусі адмовіліся падпісаць дэкларацыю [саміту Усходняга партнёрства], дзе ёсць словы аб акупацыі Крыма», - заявіў былы прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс, пакідаючы 21 траўня сустрэчу лідараў Еўрапейскай народнай партыі ў Рызе.
Як паведамляе БелаПАН, адказваючы на пытанне, ці абмяркоўвалася адмова Беларусі і Арменіі ад падпісання дэкларацыі, ён сказаў: «Занадта шмат не казалі пра гэта. Зразумела, што інтарэсы тых, хто сябе больш звязвае з Мытным саюзам, і тых, хто імкнецца ў ЕЗ, адрозніваюцца. І гэта потым выяўляецца ў геапалітыцы».
Нагадаем, Беларусь і Арменія не падпісалі выніковую заяву саміту «Усходняга партнёрства», бо ў ёй была фраза аб акупацыі Крыма.
Беларусь на саміце «Усходняга партнёрства» прадстаўляе міністр замежных спраў Уладзімір Макей.