2 траўня 2024, Чацвер, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экзіт-пол: Новым прэзідэнтам Польшчы стане Анджэй Дуда

29
Экзіт-пол: Новым прэзідэнтам Польшчы стане Анджэй Дуда
Анджэй Дуда

Паводле апытанняў выбаршчыкаў, кандыдат ад партыі «Права і справядлівасць» Анджэй Дуда атрымлівае 53% галасоў.

Выбарчыя ўчасткі ў краіне зачыніліся а 21:00 гадзіне паводле мясцовага часу (22:00 у Менску). Але рэжым «выбарчай цішыні» быў падоўжаны да 22.30 (23:30 у Менску), паводле пастановы Дзяржаўнай выбарчай камісіяй (PKW), праз смерць 80-гадовай выбаршчыцы на ўчастку для галасавання, паведамляе Newsweek Polska (пераклад - charter97.org) .

Паводле звестак экзіт-полаў, новым прэзідэнтам Польшчы стане кандыдат ад партыі «Права і справядлівасць» Анджэй Дуда, За яго, паводле апытанняў, прагаласавала 53% выбаршчыкаў. Яго супернік, дзейны прэзідэнт Браніслаў Камароўскі атрымаў 47% галасоў. Яўка падчас другога тура выбараў склала 56,1%.

Браніслаў Камароўскі ўжо павіншаваў Анджэя Дуду. «Дарагія выбаршчыкі! Я перамагчы не змог. Так вызначылі грамадзяне. Дэмакратыя - гэта не толькі прызнанне вынікаў, але і павага да іх. Віншаванні Анджэю Дуду», - заявіў палітык на сустрэчы з выбаршчыкамі і штабам.

Афіцыйныя вынікі выбараў будуць прадстаўленыя не раней за панядзелак, 25 траўня.

Нагадаем, што ў першым туры, 10 траўня, як паводле звестак экзіт-полаў, так і паводле афіцыйных вынікаў, з нязначным адрывам перамог Анджэй Дуда. Розніца паміж афіцыйнымі звесткамі, апублікаванымі Дзяржаўнай выбарчай камісіяй, і звесткамі апытанняў выбаршчыкаў склала тады 0,04%.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках