2 траўня 2024, Чацвер, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда пачаставаў выбаршчыкаў у Варшаве гарачай кавай

7
Анджэй Дуда пачаставаў выбаршчыкаў у Варшаве гарачай кавай
Анджей Дуда
Фото: TWITTER/@MMASTALEREK

Пераможца прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы Анджэй Дуда пачаў раніцу, пасля другога тура галасавання, што прайшоў 24 траўня, з сустрэчы з грамадзянамі краіны.

Ля станцыі метро «Цэнтр» у Варшаве ў панядзелак, 25 траўня, ён раздаваў мінакам гарачую каву, паведамляе Republica. Жыхары сталіцы, у сваю чаргу, абдымалі новага прэзідэнта, фатаграфаваліся з ім і віншавалі з перамогай на выбарах.

«Так пачаў дзень новы прэзідэнт Анджэй Дуда», - напісаў у сваім мікраблогу ў Twitter кіраўнік ягонага перадвыбарчага штаба, дэпутат польскага парламента ад партыі «Права і Справядлівасць» Марцін Масталерак.

Паводле звестак апытання экзіт-пола, Дуда, падтрыманы партыяй «Права і справядлівасць», атрымаў 53 адсоткі галасоў выбаршчыкаў. Ягоны спаборнікі, дзейны прэзідэнт краіны Браніслаў Камароўскі, набраў 47 адсоткаў. Афіцыйныя вынікі галасавання выбарчая камісія Польшчы абвесціць у панядзелак, 25 траўня.

Паводле звестак апытання, прыход выбарцаў у другім туры прэзідэнцкіх выбараў склаў 56,1 адсотак.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках