2 траўня 2024, Чацвер, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомаму бяздомнаму мастаку з Гомеля сабралі грошы на дом

13
Вядомаму бяздомнаму мастаку з Гомеля сабралі грошы на дом
ВАЛЕРЫЙ ЛЯШКЕВІЧ

Бяздомны мастак з Гомеля Валерый Ляшкевіч, які 20 гадоў жыве на вакзале, неўзабаве будзе мець уласны дом.

Дзякуючы фестывальным вандроўкам дакументальнага фільма рэжысёркі Анастасіі Мірашнічэнкі "Скрыжаванне", у якім распавядаецца пра мастака, пра ягоныя праблемы даведалася шмат людзей, піша "Беларускі партызан".

"За год з невялікім нам удалося сабраць больш за 12 тысяч даляраў. Нас вельмі кранула, што людзі з розных краін пасля кожнага прагляду фільма не заставаліся абыякавымі гледачамі - наважваліся дапамагчы Валерыю. За гэты час мы прадалі рэкордную колькасць ягоных карцін - арыгіналаў і рэпрадукцый. Людзі пералічвалі грошы на дабрачынны рахунак або перадавалі праз нас. Мы ўдзячныя ўсім, хто браў удзел у праекце, усім, хто нас падтрымліваў і натхняў!" - напісала Анастасія ў сваім Фэйсбуку.

Увага да мастака і ягонай творчасці ўзрасла пасля даволі недоўгачасовага пражывання ў Санкт-Пецярбургу, дзе неабыякавыя гараджане пачалі прыглядаць за ім і нават стварылі дабрачынны рахунак.

Пра лёс мастака быў зняты дакументальны фільм, які адзначаны некалькімі ўзнагародамі, яго аўтары паспрабавалі дапамагчы ў набыцці для яго вясковага дома пад Гомелем. Частка грошай была сабраная, але далей справа не пайшла.

Працы мастака ў мінулым годзе выстаўляліся ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках