5 траўня 2024, Нядзеля, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз аварыю «Пратона» Расея адкладзе запускі спадарожнікаў

6
Праз аварыю «Пратона» Расея адкладзе запускі спадарожнікаў

Графік запускаў расейскіх спадарожнікаў будзе скарэктаваны праз аварыю ракеты-носьбіта «Пратон-М», якая адбылася 16 траўня.

Як удакладніў кіраўнік Мінкамсувязі РФ Мікалай Нікіфараў, гаворка ідзе пра зрушванне тэрмінаў на два-тры месяцы. Ён упэўнены, што шкоду, звязаную з пераносам запускаў расейскіх спадарожнікаў сувязі, павінен аплаціць Раскосмас, паведамляе BBC.

Расейская ракета «Пратон», якая стартавала з касмадрома Байканур 16 траўня, каб вывесці на арбіту мексіканскі спадарожнік сувязі, згарэла праз сур'ёзныя непаладкі неўзабаве пасля пуску. Паводле звестак Раскосмаса, трэцяя ступень, разгонны блок і касмічны апарат практычна цалкам згарэлі ў атмасферы.

Праз няўдалы запуск расейскай ракеты-носьбіта «Пратон-М» у Вялікабрытаніі на некалькі месяцаў прыпынены найбуйнейшы касмічны праект: вывад на арбіту трэцяга камунікацыйнага спадарожніка кампаніі Inmarsat, які павінен быў закончыць фармаванне арбітальнай групоўкі.

Агулам за апошнія 5 гадоў расейскія «Пратоны» цярпелі катастрофу падчас шасці запускаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках