4 траўня 2024, Субота, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анамальная спякота ў Індыі: колькасць ахвяраў перавысіла 1370 чалавек

1
Анамальная спякота ў Індыі: колькасць ахвяраў перавысіла 1370 чалавек
Фота: AP

У чацвер, 28 траўня, стала вядома аб тым, што ў выніку умоў надвор'я ў Індыі на сённяшні дзень загінула больш за 1370 чалавек.

Цягам некалькіх апошніх дзён тэмпература на поўдні Індыі стаіць на адзнацы 47 градусаў па Цэльсіі, піша mignews.com.

Апошнія звесткі аб колькасці загінулых у краіне публікаваліся ў сераду, 27 траўня. На той момант, у Індыі загінула 1100 чалавек, аднак колькасць ахвяр такога надвор'я няўхільна расце.

У штатах Телангана і Андхра-Прадэш сітуацыя найбольш сур'ёзная, асноўная колькасць ахвяр прыпадае на гэтыя тэрыторыі. Тут ад спёкі загінула 1020 чалавек. У штатах Заходняя Бенгалія і Арыса колькасць пацярпелых ад спёкі таксама расце.

Адзначым, што цягам мінулага тыдня ў многіх штатах краіны і ў сталіцы Дэлі тэмпература падымалася да 50 градусаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках