28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі гісторык: Стаўка ў вайне ў Данбасе - сама Еўропа

Амерыканскі гісторык: Стаўка ў вайне ў Данбасе - сама Еўропа

Супрацьстаянне паміж Расеяй і Украінай мае для Масквы куды больш далёкія мэты, чым заваёва або падпарадкаванне Кіева, яно накіраванае супраць Еўропы.

Пра гэта ў чацвер увечары на адкрыцці ў Бэрліне двухдзённай канферэнцыі «Рэвалюцыя і вайна. Украіна і вялікія трансфармацыі сучаснай Еўропы» казаў амерыканскі гісторык, прафесар Ельскага ўніверсітэта Цімаці Снайдэр, паведамляе «Укрінформ».

«Стаўка ў цяперашняй расейска-ўкраінскай вайне - сама Еўропа», што выдатна разумеюць як ва Украіне, так і ў Расеі, мяркуе Снайдэр.

Гісторык нагадаў, што «ўсё гэта было яшчэ да Украіны», што яшчэ ў 2013 годзе «расейская замежная палітыка зрабіла разварот не супраць Украіны, а супраць ЕЗ». І гэта толькі выявілася ў поўнай меры ў сувязі з Майданам, пачынаючы са снежня 2013 года. Знешняе збліжэнне ў апошнія гады Масквы і Брусэля не павінна ўводзіць у зман, «увесь Еўразійскі праект быў накіраваны на тое, каб падмяніць ЕЗ, каб пракрасціся ўнутр ЕЗ і разваліць яго», - мяркуе экспэрт.

Са слоў Цімаці Снайдэра, расейская рэакцыя на Майдан была рэакцыяй на яе ўласную ўнутраную палітыку ў большай ступені, чым на палітыку Украіны. Гаворка ішла аб «дыскрэдытацыі альтэрнатывы», пра тое, каб паказаць, «што няма ва Украіне ніякай грамадзянскай супольнасці, няма ніякага ЕЗ, ёсць дэкаданс, геі, якія кіруюць светам».

Амерыканскі прафесар не згодны са сцвярджэннямі, якія гучаць як з Захаду, так і з Усходу, пра тое, што ягоная краіна прыклала руку да падзеяў у Кіеве зімой 2013-2014 года. З ягоных слоў, цяперашняя адміністрацыя ЗША надавала і надае ўкраінскаму пытанню вельмі мала ўвагі. Таму разлічваць на тое, што Амерыка дапаможа ў развязванні канфлікту, не варта, папярэджвае ён. І прапануе еўрапейцам самім паспрабаваць урэгуляваць гэтую праблему.

«Тое, што адбываецца ў гэтым расейска-украінска-еўрапейскім крызісе, вельмі моцна адаб'ецца на ЕЗ. На Амерыку ж ён акажа толькі апасродкаваны ўплыў праз ЕЗ, калі ён распадзецца. Але Амерыка не можа выратаваць ЕЗ, як не можа выратаваць яна і Украіну. Гэтага не здарыцца», - рэзюмаваў прафесар Ельскага ўніверсітэта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках