27 красавiка 2024, Субота, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Эстоніі: Дзверы для Беларусі адкрытыя

1
Прэм'ер-міністр Эстоніі: Дзверы для Беларусі адкрытыя
ТААВІ РЫЙВАС

Тааві Рыйвас мяркуе, што, нягледзячы на ўдзел двух з шасці краін у еўразійскай інтэграцыі, дзверы перад імі зачыняць не трэба.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «РБК-Украина».

- Ці застануцца ва «Усходнім партнёрстве» Беларусь, Арменія і Азербайджан?

- Спадзяюся, што застануцца. Але гэта пытанне не да мяне, а да гэтых краін. Я мяркую, што дзверы павінны заставацца адкрытымі для іх.

І не абавязкова павінен быць менавіта гэты спосаб, гэта значыць, што толькі краіны «Усходняга партнёрства» хочуць стаць сябрамі ЕЗ. Мы сёння далі выразна зразумець, што мы жадаем і гатовыя адкрыць розныя магчымасці для розных краін. Калі гэтыя краіны хочуць чагосьці іншага, чым сяброўства ў ЕЗ, гэта павінна быць магчымым.

Нагадаем, саміт «Усходняга партнёрства» прайшоў у Рызе на мінулым тыдні. Беларусь на ім прадстаўляў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках