28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі сталі чэмпіёнкамі Еўропы ў мастацкай гімнастыцы

6
Беларускі сталі чэмпіёнкамі Еўропы ў мастацкай гімнастыцы

Юніёрская нацыянальная каманда Беларусі перамагла ў групавых практыкаваннях з пяццю мячамі.

У Менску прадаўжаецца чэмпіянат Еўропы ў мастацкай гімнастыцы. На "Менск-Арэне" былі разыграныя медалі ў фінале "5 мячоў" у групавых практыкаваннях сярод юніёрак, паведамляе "Прессбол".

Бліскуча адпрацавала сваю кампазіцыю нацыянальная каманда Беларусі ў складзе Маргарыты Авадзінскай, Аліны Гарнаські, Анастасіі Рыбаковай, Аляксандры Саладухі, Ганны Швайбы і Карыны Ярмоленкі - яна не ведала сабе роўных з вынікам 16,733.

Нават нацыянальная каманда Расеі, якая бездакорна адпрацавала свой нумар, не здолела дагнаць беларусак у балах - 16,600. Бронза ў юніёрскай каманды Балгарыі - 16,166.

Беларуска Меліціна Станюта - бронзавы прызёр у практыкаваннях з мячом, паведамляе БелТА. Першай стала расейская спартоўка Яна Кудраўцава, чыя кампазіцыя ўважаецца за адну з найлепшых у свеце.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках