26 красавiка 2024, Пятніца, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Супрацоўніцтва з Расеяй на ўмовах Крамля немагчымае

Браніслаў Камароўскі: Супрацоўніцтва з Расеяй на ўмовах Крамля немагчымае
ФОТА: PAP/BARTŁOMIEJ ZBOROWSKI

ЕЗ не можа супрацоўнічаць з Расеяй праз яе агрэсію ў дачыненні да Украіны.

«Немагчымае супрацоўніцтва на ўмовах, якія цяпер дыктуе Расея, якія прадугледжваюць паблажлівасць да агрэсіі», - сказаў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ў эфіры «Польскага радыё», каментуючы заявы кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргея Іванова аб гатоўнасці Масквы супрацоўнічаць з заходнімі партнёрамі, у першую чаргу ў сферы падтрымання бяспекі ў свеце.

Браніслаў Камароўскі чарговым разам падкрэсліў, што Польшча ўважае анэксію Крыма Расеяй за незаконную.

«Сяргей Іваноў проста забыўся сказаць, ці выйдзе Расея з Крыма і Данбаса, і ці спыніць палітыку агрэсіі ў дачыненні да сваіх суседзяў», - дадаў кіраўнік польскай дзяржавы.

Прэзідэнт Польшчы сказаў, што падзеі ва Украіне з пункту гледжання Польшчы з'яўляюцца самай вялікай праблемай у доўгатэрміновай перспектыве. На ягоную думку, яны ўяўляюць пагрозу для еўрапейскага парадку. Браніслаў Камароўскі таксама адзначыў, што, калі Украіна будзе звязваць сябе з заходнім светам, то гэта будзе азначаць для Польшчы ўмацаванне бяспекі, а калі будзе рухацца ва ўсходнім кірунку - то наадварот.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках