4 траўня 2024, Субота, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паркоўка ў цэнтра Менска будзе абмежаваная да 8 траўня

1

Праз рэпетыцыі парада да Дня Перамогі ў Менску забароненая паркоўка на некаторых участках.

Закрыццё датычыць пр. Машэрава, тут нельга паркавацца з 22.00 5 траўня да 06.00 7 траўня. Таксама, у гэты перыяд забаронена паркаваць машыны на вул. Гвардзейскай, Тарханава, Амуратарскай, на вул. Ігнаценкі ад вул. Грыбаедава да прасп. Пераможцаў і на вул. Грыбаедава ад вул. Рэпіна да вул. Ціміразева, піша БелТА.

4 траўня з 06:00 на гэтых жа ўчастках забароненая паркоўка да 06:00 5 траўня, нагадалі ў ДАІ.

З 22:00 8 траўня да канца святочных мерапрыемстваў будзе забароненая паркоўка аўтатранспарту на тым жа ўчастку Машэрава і прыдарожных стаянках, на Камуністычнай ад Чырвонай да Кісялёва.

Дзяржаўтаінспекцыя горада рэкамендуе кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю пры выбары месца для прыпынку і стаянкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках