18 траўня 2024, Субота, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз парад у цэнтры Менска абмежавалі паркоўку

1

У сувязі з правядзеннем рэпетыцынага парада і ўласна парада часова забароненая паркоўка транспарту на шэрагу вуліц Менска.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў аддзеле ДАІ УУС Цэнтральнага раёна сталіцы.

З 22.00 3 траўня да 6.00 4 траўня будзе забароненая паркоўка аўтатранспарту па праспекце Машэрава ад праспекта Незалежнасці да вул. Ціміразева, уключаючы прыдарожныя паркоўкі; па вуліцах Гвардзейскай, Тарханава, Амуратарскай; па вул. Ігнаценка ад вул. Грыбаедава да пр. Пераможцаў і па вул. Грыбаедава ад вул. Рэпіна да вул. Ціміразева.

З 22.00 5 траўня да 6.00 6 траўня забараняецца паркоўка аўтатранспарту па пр. Машэрава ад пр. Незалежнасці да вул. Ціміразева, уключаючы прыдарожныя паркоўкі; па вуліцах Гвардзейскай, Тарханава, Амуратарскай; па вул. Ігнаценка ад вул. Грыбаедава да пр. Пераможцаў і па вул. Грыбаедава ад вул. Рэпіна да вул. Ціміразева.

З 22.00 8 траўня да заканчэння святочных мерапрыемстваў забароненая паркоўка аўтатранспарту па пр. Машэрава ад пр. Незалежнасці да вул. Ціміразева, уключаючы прыдарожныя паркоўкі; па вуліцах Гвардзейскай, Тарханава, Амуратарскай; па вул. Ігнаценка ад вул. Грыбаедава да пр. Пераможцаў і па вул. Грыбаедава ад вул. Рэпіна да вул. Ціміразева; па вул. Камуністычнай ад вул. Чырвонай да вул. Кісялёва.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары месца для прыпынку і стаянкі. ДАІ настойліва просіць кіроўцаў у выпадку вымушанага прыпынку ў названых месцах пакідаць пад лабавым шклом тэлефон для сувязі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках