2 траўня 2024, Чацвер, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калавур распавёў, калі ў Беларусі будуць танныя крэдыты на жыллё

14
Калавур распавёў, калі ў Беларусі будуць танныя крэдыты на жыллё

З ягоных слоў, найбліжэйшым часам беларусам на іпатэку разлічваць не варта.

Прагнозныя паказчыкі на 2015 год у зніжэнні стаўкі рэфінансавання - 15-16%. Старшыня праўлення Нацбанку Павел Калавур на прэс-канферэнцыі 5 траўня паведаміў, што банк плануе вельмі ўзважана падыходзіць да развязання гэтай задачы, паведамляе "Еўрарадыё".

"Прыярытэт Нацбанку - зніжэнне інфляцыі. Таму ў сцэнарных разліках яна вагалася ад 23 да 25%. З улікам нашых прагнозаў яна павінна зніжацца. Калі і як хутка - будзе залежаць ад макраэканамічнай сітуацыі ў краіне", - кажа галоўны банкір Беларусі. Пры гэтым ён дадаў, што Нацбанк не падтрымлівае высокія крэдытныя стаўкі.

Нагадаем, крэдытныя адсоткі (напрыклад, крэдытаванне жылля) залежаць ад стаўкі рэфінансавання. Да яе ж могуць быць прывязаныя дэпазітныя стаўкі.

У сувязі з гэтым у Калавура спыталі, чаму крэдытныя стаўкі на жыллё ў Беларусі значна вышэйшыя за крэдыты ў Польшчы ці Расеі - 35% супраць 14%.

"Для таго, каб у нас крэдытныя стаўкі былі такія, як у Польшчы, у нас трэба забяспечыць той узровень макраэканамічнай сітуацыі, як у Польшчы. Каб выйсці на нізкі крэдытны ўзровень, нам трэба выйсці на ўзровень інфляцыі не больш за 9%", - адказаў кіраўнік Нацбанку. З ягоных слоў, прагназуецца, што да 2020 года ў Беларусі гэты паказчык не павінен перавышаць 5%, у Расеі - не больш за 4%.

Калавур адзначыў, што ў жыллёвай сферы было шмат розных праграм - і льготнае крэдытаванне, і жыллё для малазабяспечаных. Але найбліжэйшым часам у Беларусі іпатэчных крэдытаў, як у Польшчы, быць не можа.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках