3 траўня 2024, Пятніца, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google паказаў нагрувашчанні расейскіх войскаў за 20 кіламетраў ад мяжы Украіны

2

На фотаздымках выразна бачныя сляды ад размяшчэння тэхнікі і намётаў, якія былі на тэрыторыі авіябазы.

Google апублікаваў новыя фатаграфіі, зробленыя са спадарожніка, якія разам з інфармацыяй з сацыяльных сетак даюць уяўленне аб маштабах расейскіх войскаў, размешчаных на авіябазе ў расейскім Мілераве за 20 кіламетраў ад украінскай мяжы. Аб гэтым піша Антуан Санс у амерыканскім блогу Medium, паведамляе «Радыё Свабода».

Санс, між іншым, паказвае на розніцу паміж фатаграфіямі авіябазы ад чэрвеня 2014 г. і верасня таго ж года. На вераснёўскай фатаграфіі можна ўбачыць блізу 70 танкаў і БТРаў, блізу 110 грузавікоў і 60 браніраваных аўтамабіляў. З'явілася таксама пэўная колькасць намётаў, якіх раней не было.

«Хоць няма ніякіх довадаў, што войскі на фотаздымках удзельнічалі ў канфлікце на тэрыторыі Украіны, у папярэдніх артыкулах мы даведаліся, што прынамсі адно падраздзяленне, якое напачатку 2015 знаходзіўся ў Мілерава, ваявала ва Украіне ў жніўні 2014», - піша блогер.

Самыя апошнія сатэлітныя фотаздымкі авіябазы датаваныя сакавіком 2015 года. Яны ў пэўнай ступені адрозніваюцца ад тых, якія былі апублікаваныя ў верасні 2014. Па-першае, адзначае Санс, значна паменшылася колькасць транспартных сродкаў, у той час, як колькасць намётаў павялічылася. Налічыць можна, прынамсі, 85. Акрамя таго, на фотаздымках выразна бачныя сляды ад размяшчэння тэхнікі або намётаў, якія былі на тэрыторыі авіябазы незадоўга да таго, як былі зробленыя фатаграфіі. Проста палічыўшы сляды на зямлі, можна сказаць, што там было блізу 80 намётаў і 105 адзінак тэхнікі, піша блогер.

«Немагчыма з упэўненасцю сказаць, куды падзеліся гэтыя транспартныя сродкі і намёты. Аднак у нашым апошнім артыкуле мы высветлілі, што два з трох падраздзяленняў, пакінулі Мілерава ў канцы сакавіка, каб вярнуцца на сваю базу», - піша Санс. Блогер таксама адзначае з'яўленне новай інсталяцыі за два кіламетры на поўдзень ад авіябазы, якая ў верасні яшчэ не была. Хоць яна можа быць звязаная з авіябазай, невядома, чаму яна пабудавана так далёка ад яе.

1 траўня намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Таранаў паведамляў, што на непадкантрольнай украінскім уладам частцы Данбаса сканцэнтравана амаль 50 000 «кантынгенту» баявікоў. У пачатку сакавіка ў ЗША заявілі, што колькасць расейскіх рэгулярных войскаў і ўзброеных груповак, створаных падчас канфлікту на ўсходзе Украіны перавышае 43 тысячы чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках