17 траўня 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Curiosity зняў відэа заходу Сонца на Марсе

2

NASA паказала відэа марсіянскага заходу, складзенае з фатаздымкаў, знятых Curiosity ў канцы 956-га марсіянскага дня са свайго месцазнаходжання ў кратары Гейла.

Аб гэтым паведамляецца на сайце агенцтва, піша Lenta.ru.

Атрыманыя пры дапамозе камеры Mastcam выявы заходу з'яўляюцца першымі, знятымі Curiosity ў колеры. Фатаграфіі былі апрацаваны для выдалення артэфактаў здымкаў, аднак прыкладна ў такім колеры чалавечае вока павінна бачыць марсіянскі закат.

Марсіянскі ровер Curiosity адправіўся да Чырвонай планеты 26 лістапада 2011 года пры дапамозе ракеты-носьбіта Atlas V 541 з касмадрома на мысе Канаверал у Фларыдзе. Пасадка на планету адбылася 6 жніўня 2012 года ў раёне кратэра Гейла. Гэта трэці марсаход, запушчаны NASA у межах праграмы Mars Science Laboratory.

З больш чым за 40 зондаў, якія паляцелі да Марса, менш чым палове атрымалася паспяхова завяршыць свае місіі. Цяпер на паверхні Марса функцыянуюць два ровера - Curiosity і Opportunity.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках