3 траўня 2024, Пятніца, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA абвясціла пра ўзнагароду $5 тысяч за найлепшыя ідэі каланізацыі Марса

1
NASA абвясціла пра ўзнагароду $5 тысяч за найлепшыя ідэі каланізацыі Марса

Пераможцы атрымаюць па $5 тысяч з агульнага прызавога фонду 15 тысяч.

Як вынікае з паведамлення на афіцыйным сайце агенцтва, усе ахвочыя могуць выказваць сваю ідэі аб тым, як арганізаваць сталае жыццё на планеце. Перш за ўсё NASA цікавяць тэхналогіі, якія тычацца жылля, ежы, вады, прыдатнага для дыхання паветра, камунікацый і медыцыны, а таксама інавацыйныя ды творчыя ідэі, якія тычацца ўсіх аспектаў каланізацыі, піша "Прайм".

Удзельнікам праекта прапанавана апісаць, як павінны функцыянаваць сістэмы жыццезабеспячэння, якія дазволілі б людзям выжываць на паверхні Марса фізічна і эканамічна ды змінімізаваць сваю залежнасць ад падтрымкі з Зямлі.

"Улічваючы, што касмічны апарат мае абмежаванні на вагу і аб'ём, а яго аўтаномнае забеспячэнне павінна доўжыцца сама менш 500 дзён, патрэбныя інавацыйныя развязкі, якія б дазвалялі місіі на Марс не залежаць ад рэсурсаў з Зямлі", - адзначаецца ў паведамленні.

Агенцтва паведамляе, што актыўна працуе над рэалізацыяй ідэі адпраўкі чалавека на Марс. МКС тэстуе сістэмы жыццезабеспячэння і вывучае аспекты ўплыву працяглага касмічнага пералёту на чалавечы арганізм.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках