20 траўня 2024, панядзелак, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія пра скандал у FIFА: Карупцыі няма месца ў спорце

2
Еўракамісія пра скандал у FIFА: Карупцыі няма месца ў спорце
Фота: Keystone via AP

Еўразвяз не ўмешваецца ў дзейнасць незалежных арганізацый, але карупцыі ў спорце не павінна быць.

Пра гэта заявіла сёння прадстаўніца Еўракамісіі Наталі Вандзістад, каментуючы карупцыйны скандал у FIFA, паведамляе "Укрінфарм".

"Мы не каментуем асобы ў кантэксце пераабрання прэзідэнта FIFA. Але, што мы можам сказаць - карупцыі няма месца ў спорце. Цяпер настаў час для пераменаў. На парадку дня - прыстойнасць у футболе. Мільёны фінаў у свеце заслугоўваюць лепшага", - адзначыла Вандзістад.

Яна таксама адзначыла, што пытанне пра байкот чэмпіянату свету ў футболе ў Расеі у 2018 годзе не стаіць у парадку дня Еўракамісіі. "Але мы прадоўжым маніторыць развіццё падзей у расследаванні аб FIFA", - дадала прэс-сакратарка.

Нагадаем, 27 траўня паводле запыту ФБР ЗША ў Цюрыху былі затрыманыя адразу некалькі высокапастаўленых футбольных чыноўнікаў. Усяго паводле справы аб карупцыйных злачынствах праходзяць 14 чалавек, у тым ліку два віцэ-прэзідэнты FIFA.

У той жа дзень у Швэйцарыі былі заведзеныя крымінальныя справы ў сувязі з выбарам краін-гаспадынь чэмпіянату свету ў футболе 2018 і 2022 гадоў. Нягледзячы на расследаванне паводле падазрэння ў карупцыі ў дачыненні да вышэйшых чыноўнікаў, федэрацыя пакуль не плануе пераглядаць месца правядзення мундыялю 2018 і 2022 гадоў.

Разам з тым, у кампаніі-аператары сістэмы банкаўскіх плацежных аперацый VISA спадзяюцца, што міжнародная футбольная арганізацыя "распачне неадкладныя захады" для зняцця падазрэнняў у карупцыі, у адваротным выпадку яны могуць перагледзець спонсарскі кантракт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках