17 траўня 2024, Пятніца, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы забіраюць з банкаў рублёвыя ашчадкі

10
Беларусы забіраюць з банкаў рублёвыя ашчадкі

Насельніцтва Беларусі дастаткова негатыўна адрэагавала на абвешчаную Нацбанкам кампанію зніжэння адсоткавых ставак на банкаўскіх дэпазітах.

У траўні быў зафіксаваны адток тэрміновых рублёвых ашчадкаў. На 1 чэрвеня 2015 рублёвыя дэпазіты насельніцтва ў нацыянальнай валюце склалі Br49,399 трлн, то бок павялічыліся ў траўні на Br1,030 трлн або 2,13%.

Тэрміновыя ашчаджэнні ў траўні выраслі ўсяго на Br0,215 трлн або 0,6% да Br35,036 трлн, што азначае адток, бо прырост на 0,6% амаль у 4 разы ніжэйшы за суму налічаных адсоткаў на ашчаджэнні, піша АФН.

Перавадныя рублёвыя ашчадкі выраслі на Br0,815 трлн або 6,02% да Br14,363 трлн на 1 чэрвеня 2015 года.

Валютныя ашчадкі за травень знізіліся на $45,6 млн або 0,57% і на 1 чэрвеня 2015 склалі $7,935 млрд.

Тэрміновыя валютныя ашчадкі за травень знізіліся на $53,6 млн або 0,71% да $7,485 млрд, перавадныя выраслі на $7,9 млн або 1,79% да $450 млн.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках