27 красавiка 2024, Субота, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама заклікаў Пуціна вывесці войскі з Украіны

Абама заклікаў Пуціна вывесці войскі з Украіны

Прэзідэнт ЗША запатрабаваў ад кіраўніка РФ выканаць менскія пагадненні.

Барак Абама падчас тэлефоннай размовы заклікаў Уладзіміра Пуціна вывесці расейскія войскі з Украіны. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве Белага дома, паведамляе "Лiга.нет" са спасылкай на AFP.

«Прэзідэнт Абама зноў заявіў, што Расея мусіць выконваць свае абавязанні ў адпаведнасці з менскімі пагадненнямі, уключаючы вывад усіх расейскіх войскаў і тэхнікі з тэрыторыі Украіны», - гаворыцца ў заяве.

Падчас размовы, акрамя канфлікту ў Данбасе прэзідэнт ЗША і кіраўнік РФ абмеркавалі барацьбу з Ісламскай дзяржавай, грамадзянскую вайну ў Сірыі і перамовы аб іранскай ядзернай праграме.

Паведамляецца, што ініцыятарам размовы быў Уладзімір Пуцін.

Нагадаем, раней камандуючы ўзброеных сіл Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы ў Еўропе Філіп Брыдлав заявіў, што няма ніякіх прыкмет таго, што Пуцін збіраецца сыходзіць з Данбаса.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках