3 траўня 2024, Пятніца, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Макейн: ЗША і ЕЗ прызнаюць правал Менскіх пагадненняў

30
Джон Макейн: ЗША і ЕЗ прызнаюць правал Менскіх пагадненняў
ФОТА: AFP

Захад павінен даць Украіне сучасную абарончую зброю.

На думку сенатара-рэспубліканца Джона Макейна, Злучаныя Штаты Амерыкі ды іхнія еўрапейскія партнёры прызнаюць правал менскіх пагадненняў, але адказваюць на гэта "пустой рыторыкай". Пра гэта ўплывовы амерыканскі палітык напісаў для газеты The Washington Post, паведамляе ўкраінская служба "Радыё Свабода".

"Лідары Украіны апісваюць стратэгію прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна як у (камп'ютэрнай) гульні Pacman - укус тэрыторыі Украіны за ўкусам дастаткова невялікімі порцыямі, каб не выклікаць маштабнай міжнароднай рэакцыі. Але ў гэты момант павінна стаць відавочным для ўсіх, што Пуцін не хоча дыпламатычнага развязання канфлікту. Ён імкнецца дамінаваць ва Украіне", - адзначае сенатар.

"Ніхто на Захадзе не хоча вяртання да халоднай вайны. Але мы павінны прызнаць, што мы супрацьстаім расейскаму кіраўніку, які імкнецца менавіта да гэтага", - дадае Макейн.

Ён заклікае ЗША "прыстасавацца да рэальнасці рэваншысцкай Расеі", якая "гатова выкарыстоўваць сілу як асноўны інструмент для дасягнення сваіх неаімперскі мэтаў".

Макейн у чарговы раз паўтарыў свой заклік да прэзідэнта Абамы даць Украіне сучасную абарончую зброю.

"Калі ўкраінцам будзе аказаная неабходная дапамога і для расейскіх войскаў, якія ўварваліся ў іх краіну, узрасце кошт агрэсіі, Пуцін будзе вымушаны вызначацца, як доўга ён зможа вытрымаць вайну, якой, як ён кажа сваім людзям, няма", - адзначыў Макейн.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках