На МКАД ноччу сутыкнуліся два грузавікі
1- 3.06.2015, 9:16
- 7,606
Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам двух грузавых аўтамабіляў адбылося на Менскай кальцавой аўтадарозе ў ноч з 2 на 3 чэрвеня.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў МНС Беларусі.
Паведамленне аб ДТЗ на 47-м кіламетры МКАД паступіла а 00:50. Адбылося сутыкненне седлавога цягача МАN-TGA-18440 пад кіраваннем кіроўцы 1975 года нараджэння з грузавым аўтамабілем прыкрыцця дарожных рабочых «МАЗ-551605», якія належаць ДП «Гардарматэрыялы», машынай кіраваў кіроўца 1977 года нараджэння.
Ратавальнікамі з кабіны седлавога цягача з выкарыстаннем аварыйна-выратавальнага абсталявання «Холматра» быў дэблакіраваны кіроўца, які з ЧМТ лёгкай ступені, ударам грудной клеткі, адкрытым пераломам абедзвюх ног шпіталізаваны ў Гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.
Праводзіліся працы ў прадухіленні ўзгарання разлітага паліва на праезнай частцы.