Навукоўцы ў ЗША навучылі шымпанзэ гатаваць ежу
2- 3.06.2015, 9:17
- 8,685
Навукоўцы ў ЗША паведамілі, што шымпанзэ валодаюць дастатковым інтэлектам, каб навучыцца гатаваць ежу.
Як сцвярджаюць даследчыкі Гарвардскага ўніверсітэта, падчас экспэрыментаў шымпанзэ аддавалі перавагу есці не сырую гародніну, а прыгатаваную на агні, паведамляе BBC.
Пры гэтым, яны цярпліва чакалі пакуль ежа прыгатуецца.
Звычайна ў дзікай прыродзе жывёлы з'ядаюць ежу адразу, як толькі знойдуць яе, альбо зловяць.