Джон Кэры паспяхова перанёс аперацыю на зламанай назе
- 3.06.2015, 9:57
- 9,610
Дзяржсакратар ЗША знаходзіцца ў добрым стане і адпачывае.
Джон Кэры паспяхова перанёс аперацыю на зламанай назе. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Дзяржаўнага дэпартамента Мары Харф, паведамляе «Корреспондент» са спасылкай на Reuters.
«Ён пасля аперацыі. Усё прайшло добра», - сказала Харф.
Як удакладніў прэс-сакратар Дзярждэпу Джон Кірбі, Кэры знаходзіцца ў добрым стане і адпачывае. Аперацыя прайшла ў Масачусецкім шпіталі ў Бостане.
72-гадовы Кэры пашкодзіў нагу падчас аварыі ў французскіх Альпах, пасля чаго ён быў дастаўлены ў жэнеўскую бальніцу на гелікоптэры.
Праз пералом нагі дзяржсакратар быў вымушаны скасаваць намечаныя на пачатак наступнага тыдня візіты ў Мадрыд і Парыж.