«Ператварэнне» вады ў віно стала хітом YouTube
- 3.06.2015, 10:16
- 5,344
Сутнасць трука заключаецца ва ўзаемадзеянні вадкасцяў рознай шчыльнасці.
Эксперыментатар і лайфхак-відэаблогер Дэйв Хэкс (Dave Hax) прадэманстраваў ролік пра тое, як «ператварыць» ваду ў віно пры дапамозе звычайных фізічных законаў.
Відэа апублікавана на афіцыйным канале Дэйва і за пару дзён набрала больш за чвэрць мільёна праглядаў, піша korrespondent.net.
Са слоў Хэкса, авалодаць падобнымі цікавымі трукамі пры належнай ступені акуратнасці можа кожны. Найбольш эфектна трук выглядае пры выкарыстанні посуду малой ёмістасці.